Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Анатоль Іванавіч Станкевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1937 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё паэта складвалася не надта шчасліва. Ад цяжкай працы заўчасна памерла маці, Вера Іванаўна, а пры нямецкіх акупантах у 1942 г. загінуў і бацька, Іван Восіпавіч.

Ніна Васільеўна Дыдышка нарадзілася 10 сакавіка 1947 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі яе былі духоўна багатымі людзьмі, імкнуліся даць сваім чатыром дочкам добрую адукацыю. Дочкі былі выхаваны працавітымі, нават касіць і хадзіць за плугам умелі, мелі кожная сабе які-небудзь талент: вышыванне крыжыкам і гладдзю, малюнак крэйдамі, дзіўны на ўсё сяло голас. Пасля заканчэння сямігодкі Ніна Дыдышка паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча, бо мела ад маці добры голас, але на вучобу не паехала.

Ніна Васiльеўна Гарагляд (Дзякава) нарадзілася 20 лютага 1952 г. на хутары Паўлінава Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і. Рана засталася без бацькі, выхоўвалася ў Целяханскім дзіцячым доме Івацэвіцкага раёна. У 1969 г. скончыла 10 клас Лышчанскай сярэдняй школы. Працавала піянерважатай у роднай школе. У 1970 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Віктар Трафімавіч Рэчыц нарадзіўся 30 студзеня 1947 г. у вёсцы Альшаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Першы сатырычны твор быў апублікаваны ў 1963 г. у пружанскай газеце «Зара камунізму». З таго часу Віктар Рэчыц вырашыў стаць журналістам і пачаў рыхтаваць сябе да газетнай працы.

Валерый Іванавіч Мікалаеў нарадзіўся 9 кастрычніка 1946 г. у г. Магілёве. У 1967 г. скончыў Магілёўскае культасветвучылішча. Быў вельмі здольным студэнтам у выкладчыка па акцёрскім майстэрстве і мастацкім чытанні В. І. Ермаловіча. За чатыры гады вучобы яны выпусцілі тры спектаклі, галоўныя ролі ў якіх сыграў Валерый Мікалаеў. Там жа, у вучылішчы, ён сустрэў дзяўчыну, якая стала яго жонкай, у маладых нарадзіўся сын Роберт.

Валерый Анатольевіч Кухарчук нарадзіўся 23 чэрвеня 1961 г. у пасёлку Індустрыяльны Нурынскага раёна Карагандзінскай вобласці (Казахстан), куды бацькі-беларусы па камсамольскай пуцёўцы паехалі на асваенне цалінных зямель. Дзяцінства Валеры прайшло ў в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Мікалай Дзмітрыевіч Антаноўскі нарадзіўся 6 студзеня 1952 г. у вСташаны Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы (1969) працаваў у калгасе, служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1978).

Настасся Мікалаеўна Нарэйка нарадзілася 28 лістапада 1986 г. у г. Маладзечна Мінскай вобласці. У 2004 г. скончыла Маладзечанскую гімназію № 10, у якой выкладанне вялося выключна на беларускай мове. На роднай мове размаўлялі заўсёды і дома. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх Настасся не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці.

Мікалай Мікалаевіч Папека нарадзіўся 28 снежня 1961 г. у в. Турная Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981). Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі ў Кіеве па спецыяльнасці «заатэхнік-пчаляр» (1986).

Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея на пяць гадоў пазней пайшла ў школу, вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння Ладаражскай дзесяцігодкі (1973) яна паспяхова паступіла ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.

Старонка 5 з 19